На фота не сцэнка з канцлагернага жыцьця, не будні катаржан, хоць твары дзяўчат, змэнчаныя інтэлектуальнай працай пераціраньня рукамі зямлі, сьведчаць, што карцінка не курортнага тыпу. Так яно і ёсьць. Гэта археалагічная практыка студэнтаў-гісторыкаў БДУ летам 1990 года. Гарадзішча Івань, Слуцкі раён. Нудная, манатонная, брудная і нецікавая праца па пералапачваньні тон зямлі ў пошуках сьмецьця эпохі жалезнага веку. І Случчына яшчэ тая - ні лясоў, ні вазёраў і рэк. Нават памыцца і пакупацца няма дзе. Поўны кабздзец!
Але ж былі маладыя, вясёлыя, бадзёрыя і гэта пераважвала археалагічную мудыстыку ў сотні разоў.