Сівер

Mar 18, 2016 19:54




Сонечны сакавіцкі дзень і сухі, пранізьлівы, аж да касьцей, паўночны вецер - сівер. Выйшаў з дому і напоўніцу адчуў марозны подых Поўначы. Адразу прыгадаў аповяды бацькі пра тое, як дзед Мацьвей менавіта ў такія дні сівярыў кумпяк. Мяса вешалі на паддашку на некалькі дзён і сівер вяліў яго найлепшым чынам. Кажуць знаўцы, што тое мяса немагчыма параўнаць з цяперашнімі крамнымі прысмакамі - настолькі смачнае было.
Калі нарэшце пабудую свой маленькі фальварак, то паспрабую адрадзіць дзядоўскі звычай сівярыць мяса сонечнымі сакавіцкімі днямі, калі дзьме моцны паўночны вецер... 

кухня, традыцыя, вясна

Previous post Next post
Up