На мяжы

Aug 09, 2015 20:53


Бабінавіцкая кераміка

Бабінавічы - мястэчка, што далёка славілася сваёй знакамітай керамікай: збанкі, гаршкі, міскі, слоікі, барылкі, а таксама цукерачніцы, масьлёнкі, вазоны, цацкі. Тая кераміка, можа, і была б даволі звычайнай, каб тутэйшыя майстры ў пачатку ХХ ст. не ўзялі за моду аздабляць яе паліваю і ангобнай размалёўкаю. Невялікі збор керамікі можна ўбачыць у мясцовым школьным музэйчыку.



Як каму, а мне кераміка вельмі падабаецца. Калі не прывожу з этнаграфічнай экспедыцыі гарлач, жбан ці сырніцу, то плачу па начах і б'ю парцалянавы посуд на кухні маю лёгкае пачуцьцё незадаваленасьці, нягледзячы на шыкоўныя запісы легендаў ці песьняў.



Пашчасьціла на трафей і зараз. Але ў маёй калекцыі гэты збанок будзе ўнікальным. Сярод сваіх керамічных суродзічаў, ананімных з паходжаньня, толькі ён мае свайго "тату" - майстра, што яго зрабіў на радасьць людзям.



Арэхаў Мікалай Юр'евіч.
Дзякуй вам!
І сьветлая памяць

экспедыцыя, мяжа, кераміка

Previous post Next post
Up