Ulaslovy

Jun 19, 2015 18:46

*     *    *
У купальскую ноч, так выйшла зусім выпадкова,
у карунках бялізны і ў вышыванцы, куплёнай за 200 уе,
ты зразумееш, што шчасьце вяшчуе зусім не падкова,
не кветка міфічная, і нават не танцы ў роснай траве,
але толькі міг, калі ў галаве разьбягаецца сонца,
начхаўшчы на мудрасьць вякоў і на сучасны маразм,
і войкне салодка душа, упаўшы на самае донца:
шчасьця ня можа ня быць, бо бывае ж аргазм!

словы, Купальле

Previous post Next post
Up