Поле і паланкін

May 15, 2015 19:08




То там, то сям прадпрыемствы краіны выплочваюць частку заробку ўласнай прадукцыяй. Вось у Рагачове народ ашчасьлівілі згушчонкай. А якая прадукцыя ва ўніверсітэце, што выдаем "на гара"?  Правільна, дыпламаваных і ня вельмі сьпецыялістаў. І я б зусім не адмовіўся ўзяць у часовае рабства пару студэнтаў-гульцяёў нармальнага целаскладу. Бо набліжаецца палявы сезон, а перамяшчацца ад вёскі да вёскі на паланкіне - мая даўняя мара.

мара

Previous post Next post
Up