Лёд, дарога, сьмерць

Jan 12, 2015 11:12

Азнаёміўся са статыстыкай за 2014 год. На вадаёмах краіны загінула 86 рыбакоў. Пры гэтым, утапілася з лодкі 30 чалавек, зь берагу (!) - 23, а пад лёд незваротна пайшло 33 чалавекі. То бок, у зезон адкрытай вады загінула людзей значна больш, чым узімку. Але азёры і рэкі выглядаюць даволі бясьпечна, калі параўнаць іх з дарогай, дзе толькі за 6 месяцаў 2014 г. загінула 279 і было паранена 1956 чалавек!
http://news.tut.by/society/430774.html
http://www.abw.by/news/161694/

P.S. Колькі разоў, едучы з Полацка ў Мінск, спрабаваў палічыць прыдарожныя крыжыкі, якія пазначаюць месцы аварый зь летальным зыходам. Заўсёды зьбіваўся зь ліку. Дарога, як зона сьмерці...

сьмерць, лёд, дарога

Previous post Next post
Up