Кніга

Dec 06, 2014 19:14




Сябры!
Ёсьць магчымасьць набыць унікальную манаграфію Таццяны Рамза
"Беларускае гутарковае маўленне ў славянскім кантэксце" (Мн., 2014)!
Аналізуецца гарадское штодзённае маўленне носьбітаў беларускай літаратурнай мовы ў кантэксце заходне- і ўсходнеславянскіх моў. Даследніцкая частка выбудавана на жывым маўленні пачатку ХХІ ст. - зафіксаваных на лічбавы дыктафон і расшыфраваных запісах непадрыхтаванага камунікавання прадстаўнікоў інтэлігенцыі (філолагаў паводле адукацыі). Выяўляюцца фанетычныя і лексіка-граматычныя ўзуальныя заканамернасціі штодзённага маўлення, якія прапануецца абагульніць пад паняццем ‘гутарковы стандарт’.
Разлічана на лінгвістаў, выкладчыкаў, студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ.
Кошт 150 т. Звяртацца па тэлефоне 8-029-144-78-99

Купляй, не пашкадуеш, бо кніга пра мяне, цябе і ўсіх, хто сёньня гаворыць па-беларуску!

навука, мова, кніга

Previous post Next post
Up