Nov 27, 2014 16:12
Ніколі ня думаў, што ў мурах Езуіцкай акадэміі паланэз Агінскага будзе гучаць так пранікнёна і шчымліва...
Сёньня чытаў тэхнарам лекцыю па гісторыі культуры Беларусі з адпаведнымі музычнымі і візуальнымі ўстаўкамі. Парадавала, што пасьля заняткаў падыйшоў студэнт і папрасіў спампаваць паланэз як у класічнай форме, так і ў выкананьні Вайцюшкевіча і Кругловай.
Полацкі універсітэт,
работа,
студэнты