Leave a comment

kabierac October 27 2014, 13:43:27 UTC
а я б па Караткевічавым апісанні ляпіў.

Reply

uladzimer October 27 2014, 13:57:16 UTC
Ага, з адпаведным пахавым фонам))
Калі ўчытацца ў Караткевіча, вядзецца пра Сенненскія азёры, бо дасьледуе цмока лекар са Смалянскага (але ніяк не лепельскага замку).
Па-другое, паводле фальклёрных крыніц, якім у справе тутэйшай міфалогіі я давяраю больш, чым шаноўнаму Караткевічу, цмок ёсьць летаўцом, а з цюленьнімі ластамі не палётаеш.

Reply

zmicierbielapol October 28 2014, 11:57:59 UTC
Дык гэта як бы па яго апісаннях і рабілі.

Reply

uladzimer October 28 2014, 12:01:52 UTC
Лепш бы мясцовых бабуль паслухалі, а не захапляліся мастацкай літаратурай

Reply

zmicierbielapol October 28 2014, 12:04:16 UTC
Захапленне мастацкай літаратурай зараз у модзе. Рэдкія рэчы абыходзяцца без палёту фантазіі. Скульптар тут яшчэ яўна і пра Лах-Нэс марыў)

Reply

uladzimer October 28 2014, 12:17:04 UTC
Прыкра, што на Лепельшчыне (дый ня толькі), дзе сапраўды ёсьць што паказаць аматарам старасьвеччыны, перавага аддаецца безгустоўнаму лубку. Які між іншым каштаваў некалькі тысяч еўра, фундаваных Еўразьвязам. У той час, як вясковыя сьвятыні стаяць неўпарадкаваныя, а будынак краязнаўчага музэя ў рамонтным стане. "Будзьме" ж, якая піярыла акцыю, пофіг

Reply

zmicierbielapol October 28 2014, 12:45:38 UTC
Будзьмая, перш за ўсё, піярыла сябе. Акцыя гэта ўжо другаснае. Няма "стратэгічнага" разумення наступстваў сваіх дзеянняў. А так, у момант, усім добра, чужыя грошы папілілі, фотачкі красівыя зрабілі, мерапрыемства правялі.

Reply

uladzimer October 28 2014, 12:54:36 UTC
Хер зь імі. Мы летам на Лепельшчыне лакалізавалі сьвятую крыніцу з шыкоўнай назвай "Бог", цяпер трэба думаць пра яе ўпарадкаваньне.

Reply

zmicierbielapol October 28 2014, 13:12:18 UTC
Калі спатрэбіцца, то гатовы дапамагчы працай, сродкамі, ці яшчэ чым.

Reply

uladzimer October 28 2014, 13:14:41 UTC
Дужа добра. Калі будзем зьбірацца, то абавязкова паведамлю. Хутчэй, гэта будзе красавік-травень 2015

Reply

zmicierbielapol October 28 2014, 13:17:15 UTC
Добра!

Reply


Leave a comment

Up