Лепельскі цмок

Oct 27, 2014 16:42




Калі за беларускую міфалогію бяруцца масавікі-зацейнікі, то атрымліваецца Лепельскі цмок - жырафа-цюлень з каціным хвастом. Ясная справа, што аўтар гэтага шэдэўра мог толькі прысьніць падобны вобраз у трывожным сьне пасьля добрае пляшкі мясцовага самагону. Між тым, паводле легендаў, цмок ськідаўся ў "красівага мальца ў пінжаку", які заляцаўся да вясковых дзевак. Такім бы вось і ляпілі. І вобраз зразумелы, і дзеўка ўжо побач ёсьць, гатовая да любошчаў.
Перакананы, што турыстаў было б куды болей.


Лепель, міфалогія

Previous post Next post
Up