Вёска

Sep 30, 2014 15:50




Падзьвінскія вёсачкі, як правіла, маладворныя. Любяць хавацца дзе-небудзь у лесе, побач з рэчкай ці азяром. Вось прыблізна ў такой я праводзіў свае вясковыя канікулы ў бабулі Ксені. Грыбы, ягады, рыбалка і пошук "барабана з золатам", які зарыў Напалеон. Забавы немудрагелістыя, але куды здаравейшыя за ўсе кампутарныя гулі, разам узятыя. Дый бабулі дапамагчы па гаспадарцы - гэта табе не World of Tanks рэзацца.

дзяцінства, вёска

Previous post Next post
Up