Жаночая рана

Sep 23, 2014 18:32

Даўно зярно сушілі і там у асеці снапы малацілі, і там печка была. І вот старык пайшоў гэта самае зярно сушыць. Печку затапіў, узяў мяса на пруточак і паджарваіць, так як шашлыкі. Прыбег чарцянёнак і гаварыць : “А што ты робішь?” А, - гаворыць, - “Во, атразаў сваю,- ну дагадаліся пэўна што. - Атрэзаў, - гаворыць, - і во на пруток і жару”. - “А дай папробаваць?” Ён яму даў. - “Ой смачна! - Гаворыць. - “На, і ты мне атрэж пажарыць”. Ён чык ножыкам і атрэзаў. Чарцянёнак як закрычаў, ну і пайшоў. Старык гэта прыходзіць дамоў і гаворыць старусе: “Як, - гаворыць,- цяпер ісці асець тапіць? Яны мяне заб’юць, чэрці”. А старуха: “Ні растраівайся, я, - гаварыць,- пайду за цябе тапіць”. Надзела штаны пайшла тапіць. Наляцелі чэрці. Гавораць: “Што ты нашаму чарцёначку атрэзаў?” А яна гаварыць, штаны спусціла: “Паглядзіце, у мяне яшчэ большая рана, як у вашага чарцёнка”. Яны паглядзелі ды і пайшлі. Вот баба апраўдала свойго старыка”.

Запісана ў Полацкім р-не

фальклёр, эротыка, vox populi, міфалогія

Previous post Next post
Up