ВІНШАВАЛЬНЫЯ ПАШТОЎКІ ДЛЯ ЎЛАДЗІМІРА СЬЦЯПАНА
Уладзіміру Сьцяпану
Твая нардычнасьць - жыцьцё і справы:
Вось бераг левы, вось бераг правы,
Між імі лёд і сьнег, мароз няслабы,
Але ты не ў саплях, ты шчыра рады
Зіме - паўночнай гаспадыні.
Няхай завеі, сьцюжы, стыні,
Але парадак ёсьць такі,
І як нябога без рукі,
Так без зімы і год убогі.
Тарнуй зімовыя дарогі
На радасьць і сабе, і сьвету!
А там, глядзіш, і будзе лета…