Ulaslovy

Oct 31, 2013 11:53




Аптымізм

Пачатак новага месяца я сустракаю па-панску -
ёсьць два кілаграмы кавы: нямецкай ды італьянскай,
ёсьць аптымізм спакойны, хай сабе асьцярожны,
што дзён будзе болей сонечных, а меней - трывожных,
што будуць артыкулы спорыцца, а, лепей, апавяданьні
на тэму, любімую горадам, - пра вясковае раньне,
пра карагоды купальскія, лапці й калтун, вядома,
бо любіць чытаць такое эліта ў гасьцях і дома.
Разыйдзецца кніжка веерам, камбайнам прызы пазьбірае,
адмоўлюся сьціпла ад Нобеля, бо мне ўжо і так хапае,
і ў горадзе стану з’яўляцца хіба па вялікіх сьвятах,
бо пабудую фальварак на Волаба ці Чарсьцьвятах.

раніца, словы

Previous post Next post
Up