Ulaslovy

Oct 18, 2013 20:07




*     *     *
Якой бы не была карцінка прыгожай,
у чужых гарадах сьніш адно толькі ноч
без месяца і зоркападаў,
а ўдзень ад прыгожай дзяўчынкі ў кавярні
ты рэшту сваю атрымаеш і бонусам "proszę",
зірнеш у люстэрка, пагодзішся зь ёю,
бо без каня баявога і шаблі,
і без наколак бел-чырвона-белых,
але здарожаны і брытагаловы
ты - чыста крэсовы паляк.

словы, падарожнае

Previous post Next post
Up