Эстэтыка пахаваньня

Aug 07, 2013 19:44




Эстэтыка пахаваньня

Сучасныя наваполацкія могілкі - сумнае і скрушнае відовішча. Ні дрэўца, ні кусьціка, шэрагі аднолькавых пліт і выяў на іх, таксама паміж сабою падобных. Тое самае ўбачыш і ў іншых гарадах. Бо тэхналогія стандартная, фірмы робяць адны і тыя ж. Канешне, у наш рацыянальны век багата хто скажа, што мерцьвяку ўсё адно, які помнік паставяць на ягоную магілу. Бронза, мармур ці мармуровая крышка - усё адно, бо гэта пацеха для жывых. Я так не думаю. Таму і прыцягнуў маю ўвагу помнік зусім нестандартны. Без клішыраванага фотаздымка, дзе чалавек непадобны сам на сябе, без масіўных крыжоў двух асноўных канфесій. Толькі камяні, толькі медная плітка са сьвятым Юр'ям, бо і памерлага звалі Юра. Штось мне падказвае, што душа ягоная не блукае па безаблічных і непазнавальных алеях, але грэецца на цёплым камяні, пастаўленым з ласкаю і любоўю.
Пра сьмерць мы думаць ня любім, і гэта зразумела. Толькі рана ці позна ты падумаеш, як будзе выглядаць твая магіла, і камяні ў полі пачнеш аглядаць не толькі з краязнаўчай цікаўнасьці. І яшчэ хочацца, каб папа не было, але йграў дудар...

могілкі, камень

Previous post Next post
Up