З Днём Волi!

Mar 25, 2023 22:51

ЖЧ нагадвае, як разганялi ў 2006-м, як святкавалi ў Гароднi ў 2019-м, ну хай нагадвае i пра 2023-й у Вiльнi.


Паднялiся рана, каб паўдзельнiчаць у падняццi беларускага сцягу каля Сейму




Паслухалi мiтынг на Лукiшскай плошчы (дзе калiсьцi казнiлi паўстанцаў 1863 году)



Увечары запалiлi лампадкi каля беларускай амбасады



Карацей, скарысталiся свабодай слову на поўную.

Са святам!



ps: учора былi на канцэрце Вольскага. Было крута, тры гадзiны драйву i эмацыйных гойданак. Хто тут памятае песню "дзесяць"? Яна таксама была, толькi ў тэксце памянялi дзесяць на трыццаць...

жыве Беларусь, nails, photos, сабака, vilnius

Previous post Next post
Up