Не па актуальнай тэме (хаця...)
У "Народнай Волi" на працягу некалькiх нумароў друкавалi мемуары Мiхаiла Пташука. Чытаць было цiкава, я зразумела, што акрамя "У жнiўнi 44-га" нiчога i не бачыла, i пацiху праглядзела iншыя яго карцiны.
"Знак бяды", "Наш бранепоезд",
"Кааператыў Палiтбюро" задумвалiся аўтарам як трылогiя пра лёс i гiсторыю краiны. Першыя два амаль што класiка, а вось апошнi неяк губляецца, з нiзкiм рэйтынгам кiнапоiску, пазначаны там як камедыя.
Не ведаю, хто там як ставiць жанр, але ж гэта трагiкамедыя.
Сюжэт такi, што нехта збiрае актораў на ролi Чапаева, Хрушчова, Брэжнева ды Сталiна, i яны ладзяць выступы, на якiх жадаючыя могуць за дадатковую плату зрабiць фота з персанажам.
Чаму я зараз увогуле раблю гэты допiс - у мемуарах напiсана, як здымалi сцэну з выступам "Сталiна". Гледачоў папярэдзiлi, што будзе актор, i што яны могуць рэагаваць на яго так, як рэагавалi бы на сапраўднага Сталiна. Актору (Пятрэнка) сказалi толькi прыблiзна, дзе стаяць, куды iсцi, астатняе было iмправiзацыяй, адзiн дубль.
Дык вось па вынiку ў залi пачалiся крыкi кшталту "Слава Сталiну", i на пытанне "ну што, сумавалi?" - адказы пра тое, як цяжка без яго жыць. У вынiку актор не вытрымлiвае гэтага шаленства i збягае за сцэну.
Асабiста мне гэта нагадала iншы фiльм:
"Ён зноў тут", пра iншага дыктатара, трапiўшага ў сучаснасць. Там таксама былi сцэны размоваў з выпадковымi людзьмi, шмат з якiх выказвалi падтрымку. I "фiшачка" таксама была у тым лiку ў тым, што гэта не былi акторы з падрыхтаваным тэкстам, а iх сапраўдныя думкi. Только тое было ў 2015, а Пташук гэта прыдумаў у 1992 :)
Карацей, нiякiх высноў не будзе, глядзiце фiльмы, яны нiчога такie бываюць 8)