Учора жонка ўчыняла бліны. Трымаецца яшчэ ў нашай сямейцы такая традыцыя - пячы іх на ўгодкі родных і сяброў. Учора вось паміналі кума Васіля.
Пра сябра цяжка пісаць "быў". Можа, таму, што ў падсвядомасці яшчэ цепліцца надзея на вячэрні званок, у часе якога ён пачастуе свежым, яшчэ да канца не выспелым вершам? І будуць чаканыя словы
(
Read more... )