Dec 16, 2017 15:19
Перастаў пісаць "нармальны" дзённік і нешта страціў: унутраны цэнзар "выкрэслівае" гранічную адкрытасць, калі "правярае" твае экспромтавыя посты ў ЖЖ ці Фэйсбуку.
Сацсеткі надакучылі. Не, хутчэй, табе надакучыла з іх размеранай аднастайнай шэрай плыні зрэдзьчасу выхопліваць блішчастыя цікавінкі. Яны сапраўды рэдкія, хаця людзей - дасведчаных, разумных, цікавых - шмат.
Зразумела, што прычына ў табе самім. А так хочацца адтапырыць ніжнюю губу ды працадзіць: "Плынь перастала бурапеніць, хана ЖЖ (Фэйсбуку, ВК і да т.п.)". Потым гэтак сумна-іранічна ўсміхнуцца...
Мішэль Уэльбек аднойчы зазначыў: "Тыя, хто любіць жыццё, не чытаюць. І яны не ходзяць у інтэрнэт кіно". Гэта адно той, хто жыцця ўжо "наеўся", грукаецца ў сусвет мастацкі.
Пранцуз, што ты хочаш. Ён жа зусім не ведае афігенна загадкавай славянскай душы і не надта вясёлай постсавецкай рэчаіснасці.
настрой