Oct 04, 2016 11:24
Дождж не ўдаўся.
У пыл, ледзь прыбіты,
ногі не хочуць ступаць зусім.
Нахадзіўся.
Вярну вось забытае
і нашчыцца буду толькі ім…
…Што, брат, зноў цябе перамкнула?
Існае, кажаш, - гэта тлум і дурман?
Хлопча, кінуў бы ты варушыць мінулае -
новага там нічога ж няма.
ver_sv