(no subject)

Feb 05, 2015 19:50

***
Мы гуляем з табой у сквош:
ты - мячом і ракеткай,
я - асадкай і словам.
Мы разам гуляем у сквош...
Мінакі пазіраюць на нас,
круцяць пальцам ля скроні:
каму вы гуляеце, хлопцы,
у свой недарэчны сквош?
А потым ідуць у падземку
і чамусьці з яе не выходзяць.
Хто іх ведае, тых мінакоў, -
мо, яны гэтак доўга
слых мілуюць Максімавай лерай,
ці іх "тыркнула" Янкі жалейка
(барабаны В. Быкава,
акарына Анатоля Сыса?) -                                                           
вунь жа, слухаўкі як не ўва ўсіх у вушах.
Фантазёр...
Яны селі ў блакітны вагончык,
разгарнулі газетку
ды едуць паціху сабе
ў свой зялёны-зялёны-зялёны лужок.
...Мы з табою гуляем у сквош.

У пятніцу, 13 лютага, а сямнаццатай гадзіне ў Магілёўскай Ратушы мусіць адбыцца прэзентацыя другога нумара альманаха "Брама".   

ver_sv

Previous post Next post
Up