Крызіс

Sep 10, 2014 20:18


     Кажуць, творчы крызіс у графамана азначае, што хворы паправіўся. У такім разе, на жаль, з надыходам восені хвароба мусіла да мяне вярнуцца...

***

Наракай цяпер хоць да знямогі

на бясконца насмешлівы лёс...

Мне быў кінуўся хохлік пад ногі

у той год, як я стол перарос.

Прастарэкаваць, зрэшты, не буду,

раскажу, як яно і было:

цэлы месяц хлапчыну ад пуду

ратавала намарна сяло.

Не Васіль-эскулап, вечна п'яны,

і не бацюшка Маркіян -

крываносая Дзяна (Дзіяна)

адваўхвіла. І я акрыяў.

“Хохлікі-хохлі, каб вы кожны дзень па адным дохлі”...

Рэшту даўняй наіўнай замовы

я пранёс цераз безліч падзей

і не ведаў пра сэнс яе новы:

шэпчуць людзі яе - ад людзей!

Зноў ад жаху руда ў жылах стыне,

(цётка Дзяна, ты мне там прабач),

калі чую, як з д'яблавай скрыні

замаўляе ватоўнік-мурлач:

“Хохли, хохли, чтоб вы каждый день...”

ver_sv

Previous post Next post
Up