Самы'

Aug 06, 2014 11:57


    Саміны бум на Дняпры спёка троху прыглушыла. А то, як прызнаўся Ігар, гаспадар найблізкай ад майго жытла рыбацкай крамкі, штодзень "самятнікі" няблага палягчалі яго запасы самых вялікіх крукоў і самай тоўстай пляцёнкі.
     Лавілі. Мой калега Коля Заяц адолеў аднаго паўтарапудовіка і яшчэ некалькі паўпудовых вусацікаў. Зрэшты, "трафейны" Колеў сом меў вагу крыху большую за паўтара пуда - 26 кг. На яго, усцяж аблепленага п'яўкамі, глядзець было проста гідка. А ўжо ў рукі браць...
    Лавілі на донку, як Коля, на квок, нават на спінінг. Лавілі Колевы браты, мой сусед Саша Кукса, некаторыя знаёмыя грабянёўцы і многія незнаёмыя набрыданцы.
    Я не лавіў.
    Не таму, што не ўмею (было б там што ўмець :))...
    Ага. Не цярплю быць, "як усе".

рыбалка

Previous post Next post
Up