Гістарычныя падзеі тапанімікі

Apr 08, 2020 11:35

На нашых вачах адбываецца гістарычная падзея - аэрапорт сталіцы Казахстана, Нурсултана, мяняе свой трохлітарны код - з TSE на NQZ (пруф).
Гістарычнасць падзеі ў тым, што трохлітарныя коды аэрапортаў - магчыма, самы кансерватыўны аб'ект тапанімікі. Што бачна нават на канкрэтным прыкладзе сталіцы Казахстана. У кодзе TSE зашыфравана савецкая назва горада - Цалінаград, а не Астана.
Ну а спіс можна працягваць далей дзясяткамі прыкладаў:

Madras - Chennai, MAA
Saigon - Ho Chi Minh, SGN
Leningrad - St. Petersburg, LED

Калі казаць пра аэрапорт сталіцы Казахстана, то нас не пакідае пачуццё таўталогіі. У горадзе Нурсултан знаходзіцца "Міжнародны аэрапорт Нурсултан Назарбаеў".
Previous post Next post
Up