Выпадкова наткнуўся на ролік пра будаўніцтва метро ў Досе ў Катары, дзе я адпрацаваў тры гады. Думаў, што ролік "для ўнутранага карыстання", а яго аказваецца даўным-даўно выклалі на ютуб.
Усяго метро Дохі складаецца з трох ліній: Чырвонай, Зялёнай і Залатой.
Наша частка працы - Зялёная лінія даўжынёй 20 км. Станцый - 6, тэхнічных збудаванняў (памерам са станцыю) - 3, эвакуацыйных шахт - 5. Наша кампанія займалася геадэзічным суправаджэннем работ і на танэлях, і на станцыях. То бок на ўсім аб'екце мы адказвалі за дакладнасць пракладкі танэляў, узвядзення канструкцый.
Глядзім відэа і атрымоўваем задавальненне ад маштабу будаўніцтва.
Click to view
Дарэчы, як раз сёння, адбываецца афіцыйнае адкрыццё Зялёнай лініі.