Да мінулага паста

Apr 08, 2020 13:02

Ёсць яшчэ гісторыя на дэсерт, да мінулага паста.

Аэрапорт Львова мае код LWO, бо ўпершыню пачаў працаваць за польскім часам у 1929 годзе як Lwów-Skniłów. І гэта быў не вайсковы аэрадром ці заштатная пасадачная паласа - можна было зляцець у некалькі еўрапейскіх сталіц.
Праз Львоў пралягаў маршрут Хельсінкі - Талін - Рыга - Варшава - Львоў - Бухарэст - Сафія - Салонікі - Афіны - Родас - Лод (Тэль-Авіў) - Бейрут, найдаўжэйшы ў даваеннай Еўропе.
Previous post Next post
Up