Connemara Public Library, Chennai

Oct 17, 2014 17:54

Публічная бібліятэка Канемары працуе ў Чэнаі з 1896 года. Названа ў гонар губернатара Мадраса лорда Канемары, які ўласна і заклаў першы камень у фундамент бібліятэкі.

Зараз з'яўляецца адной з чатырох у Індыі бібліятэк-дэпазітарыяў - сюды на захоўванне перадаецца экземплр кожнай выдадзенай у краіне кнігі.

Стары будынак вельмі прыгожы, асабліва ўражваюць інтэр'еры. Але свабоднага доступу сюды няма. Тут захоўваюцца самыя старыя кнігі, дзяржаўныя акты і вынікі перапісаў.
У мяне атрымалася напрасіцца на "экскурсію" - стары бібліятэкар распарадзіўся правесці "форэйнэра" па калідорах і залах і хуценька паказаць галоўнае. Уласна, на ўсё ў мяне было хвілін дзесяць.

Ну вось, што атрымалася:

1.


2.


3.



4. Падняліся на другі паверх


5. Для мяне спецыяльна ўключылі святло


6.


7.


8.


9. А гэта інтэр'еры новага корпуса, пабудаванага ў 1971 годзе.


10. Звычайныя наведнікі, на жаль, бавяць час у такіх сціплых інтэр'ерах з пласмасавымі крэсламі.


11. І, магчыма, не здагадваюцца пра велічныя інтэр'ерыстарой бібліятэкі 1896 года пабудовы.


12. Такі вось уваход у бібліятэку


Чэнаі, Індыя

Previous post Next post
Up