У верасні мы адправіліся ў Італію. А па дарозе наведалі некалькі суседніх краін, гарадоў і вёсак. У выніку ва ўяўную капілку было пакладзена 5 новых краін: Італія, Ватыкан, Швейцарыя, Манака, Францыя.
Падчас вандроўкі мне вельмі захацелася падтрымаць цудоўны праект
Novisa.by.
Такім чынам, з марамі пра нашую светлую бязвізавую будучыню - пяць наступных фотачак:
1. Каля Калізея ў Рыме (Італія).
2. На плошчы св. Пятра (Ватыкан).
3. На гары Монтэ Тамара (1962 м) каля Лугана (Швейцарыя)
4. Ля вакзала Монтэ-Карла (Манака)
5. Перад Палацам Фестываляў, дзе праходзіць Канскі кінафестываль (Францыя)