На ўсходзе Індыі лютую цыклон Худхуд. Да нас сёння дайшла навальніца, моцны дождж. Штаты на поўнач ад нас - Андра-Прадэш і Арыса - моцна пацярпелі, ёсць загінулыя.
А здзіўлены я быў незвычайнай смс, якую зранку атрымаў ад аператара, які спрабуе сваімі сіламі дапамагчы людзям у зоне бедства:
"Калі вы не можаце дазваніцца да сваіх любых і каханых у Андра-Прадэш і Арысе з-за цыклону, калі ласка пазваніце на гарачую лінію нумар 1948 (Арыса), 1949 (Андра-Прадэш). Мы адсочым іх перамяшчэнні і апошняе месцазнаходжанне."
Фота з меcца падзей (
via):
І чыста індйскі аптымізм (
via):