Бангкок, проста парк

Sep 11, 2014 23:42

Яшчэ адно месца, якое мы выбралі для вечаровай вандроўкі - Бенджакіці парк (станцыя BTS - Asok, станцыя MRT - sukhumvit). Па мінскіх мерках - гэта Севастопальскі парк. Падалей ад цэнтра, але і не самая ўскраіна. Гэта, дарэчы, усяго ў паўкіламетры ад вуліцы чырвоных ліхтароў Soi Cowboy.

Так выглядае звычайны бангкокскі парк.

1.




2.


3. Мы ўзялі напракат веласіпед. Кошт пракату - $1.5 за гадзіну, але давялося перабраць шмат экземляраў, перш чым знайсці дзве штукі з працоўнымі тармазамі. Звярніце ўвагу на падножку - у Тайландзе і Індыі самая папулярная канструкцыя менавіта такая.


4.


5. Сталінскі ампір?


6. У парку ёсць веладарожка даўжынёй 2 км.


7. І паралельная ёй бегавая дарожка.


8. Роўна ў 6 вечара з дынамікаў зайграў нацыянальны гімн. Усе, хто бег ці ехаў, спыніліся і прынялі ўрачыстыя позы. Днём раней мы назіралі сцэну з публічным прайграваннем гімну ў метро.


9. Праз хвіліну людзі рушылі далей.


10. Парк вельмі папулярны ўвечары.


11. У ціхіх месцах практыкуюць кунг-фу.


12. На беразе - чытанне і медытацыя.


13. На возеры - катанне на пракатных катамаранах. Па-ангельску называецца "pedal boat".


14.


15. Карта ваколіц. Асабліва павесяліла назва бара "Cabbages & Condoms".


Тайланд, Вандрую

Previous post Next post
Up