Часам навіны з Беларусі выглядаюць, як здзек: "Беларусь і Тайланд падпішуць пагадненне аб адмене віз для дыпламатаў". Гэта ў той час, калі ўсе нашыя суседзі едзяць без віз ці могуць набыць візу на мяжы. Ну што ж, хоць парадуемся хоць за дыпламатаў.
Тайландскую візу я рабіў у чэнайскай турыстычнай фірме пад назвай "Магелан". Людзі знаёмыя - да гэтага яны рабілі мне візу ў Кітай. Кошт тайскай візы - $30, плюс $25 за паслугі. Праз тыдзень забраў пашпарт. Віза на выгляд нагадвае шэнгенскую.
Самалёт. Дзве гадзіны лёту. Перавод стрэлак на 1,5 гадзіны наперад. Выходзім на вуліцу, чакаем першую-лепшую таксоўку, якая прывязе пасажыраў на вылет - так рэкамендуюць бывалыя вандроўнікі. Нібыта таксіст будзе больш згаворлівым, для яго ж профіт відавочны - не ехаць назад у горад пустым. Цудоўна даязджаем па лічыльніку. У горадзе ноч і мы адпраўляемся ў ложак дасыпаць апошнія некалькі гадзін да світання.
Маё ўяўленне пра Бангкок сфарміравался па фільме "Бангкок Хілтан". Там увогуле страшнаватая гісторыя: горад напоўнены жахлівымі паліцэйскімі, жорсткімі людзьмі і непрыгожымі сцэнамі. У рэальным жыцці Бангкок стаў маім любімым горадам паўднёва-ўсходняй Азіі. Неверагодна прыемныя людзі, вышкалены персанал у сферы аблугоўвання, чыстыя вуліцы і смачная ежа, вельмі смачная ежа. Пры гэтым адных хмарачосаў вышэйшых за 200 метраў тут 12 штук.
Дарэчы пра хмарачосы. Пасля дня вандравання па горадзе мы падняліся павышэй. На дахах многіх гасцініц знаходзяцца адкрытыя кавярні і рэстараны. Мы выбралі Mode Sathorn Hotel. Блізка да метро, а галоўнае - гэта самы цэнтар, па суседстве са State Tower. Віды адсюль дакладна не горшыя, чым з апошняй. Вячэра на дваіх на 35-м паверсе каштавала нам $35.
1.
2.
3. За маёй спінай - River South Tower далёка на заднім плане (нумар 2 па вышыні, 258 м) і State Tower з неверагодна пошлым залачоным купалам (нумар 3, 247 м).
4. Далёка на заднім плане можна ўбачыць самы высокі хмарачос - Baiyoke Tower II (304 м).
5. І бліжэй.
6.
7. Масты. Bhumibol Bridge на пярэднім плане. Складаецца з двух мастоў даўжынёй 702 і 582 м. А падалей - Rama IX Bridge (781 м). Усе масты праз раку Чао Прая наываюцца ў гонар тайландскіх каралёў.
8.
9. Лінія надземнага метро Skytrain.
10.
11.
12.
13.