12 чэрвеня, у суботу, на
тэлеканале АНТ а 14.15 - паказ этапнае беларускае стужкі
"Акупацыя. Містэрыі", што была забароненая на працягу 7 гадоў.
У лютым забарону на фільм Андрэя Кудзіненкі знялі. Карціна была паказаная ў кінатэатры "Піянер". Цяпер дайшла чарга й да тэлевізіі. Перад фільмам - а 13.45 - тэлепрадмова да фільму "Смелым не балюча".
Дадатак: на сайце канала фільм пазначаны і а 14.15, і а 14.25. Так што лепей глядзець загадзя.