Салодкая Юля ці полавыя аспэкты кічу

Jun 23, 2010 10:51

На летнім малакарціньні паглядзеў стужку "Лісты да Джульеты". Вы не памыліліся - гэта тая самая Джульета, якая з Рамэа. (Дарэчы, "Рамэа і Джульета" - самая штучная п'еса Шэксьпіра, з занадта фальшывымі сцэнамі - калі не лічыць сцэны сьмерці).
Але вернемся да нашых Джульетаў. Лісты да яе - найпяшчотнейшы дзявочы кіч. Цукернасьць, саладжавасьць, мармэляднасьць, летуценьні, сьлёзы (неглыбокія), тое-сёе. Як казаў Мілан Кундэра пра кіч - "шчасьлівы сьвет без лайна". Але ня будзем заглыбляцца ў гэтую субстанцыю.
Мяне хвалююць полавыя аспэкты кічу. "Лісты да Джульеты" - ўзорны дзявочы кіч.
А ці існуе кіч мужчынскі? (Здаецца, зрэдку, аскепкамі - як рэкляма брытваў.)
Тады чаму кіч пераважна жаночы?

кіназацемкі, кіч

Previous post Next post
Up