"Яны ізноў тут. Языкастая Кэры, якая высмейвае ўласны шлюб, Міранда - якая змагаецца за жаночую працу; Шарлота (самая глупая з усёй кампаніі) - якая ахвярна сплаўляе дзяцей грудастай няні. І, нарэшце, бландзіністая Саманта - якая не баіцца ні Бога, ні чорта, ні, самае галоўнае - цяжарнасці. Яны прыйшлі паказаць нам ліберальныя радасці модных жанчынаў."
І гэта радасці - старэчага сэксу. Сэкс у вялікім горадзе 2 (Sex and the City 2)
ЗША, 2010, каляровы, 146 хв.
Рэжысёр: Майкл Патрык Кінг
Ролі выконваюць: Сара Джэсіка Паркер, Крысцін Дэвіс, Сінція Ніксан, Кім Кэтрал, Крыс Нот
Жанр: Набор жаночых фетышаў
Адзнака: 2 (з 10)
"Культ самазацятага геданізму - гэта заўжды старасць. Старасць Рыму, які абваліўся пад націскам барбараў; старасць ракакошнай францускай арыстакратыі, абезгалоўленай гільятынай...
На вялікім экране - бліскучая пустата. Яны крычаць і пляткараць. Яны змагаюцца з патрыярхатам. Яны цешаць сябе надзеяй, што паняволеныя жанчыны пад паранджой употайкі носяць веснавую калекцыю 2010 (спадзявайцеся надалей).
Але ва ўласнай кватэры яны ўжо толькі служанкі стомленае вінтажнасці."
Ці не ёсць усе гэтыя пантофлікі, сукеначкі, хустачкі, валізачкі, кактэйлікі і - рэвалюцыя! -кандомчыкі ў кабеціным пашпарце, апошнім сэксам старэчага гламуру?