(no subject)

Jan 07, 2011 00:31

Гэта быў першы нг, які я святкавала ўдвох. Спадзяюся, што не апошні. Было дзіўна і нязвыкла. Тэлевізара, на шчасце, не было. Была ёлачка, джын, які пах ёлачкай і драў горла, залатое шампанскае і "Преступленіе і наказаніе" ў савецкай пастаноўцы. 
На наступны дзень прыехаў Віця. І заснуў. І мы гулялі "клан на клан" у манаполію з Сашам і Таняй. А потым ляпілі невядома што са снегу. І калі ўсе зразумелі, што мы лепім невядома што, то было вырашана разбурыць гэтую канструкцыю маімі нагамі. Маім ботам прыйшоў канец.
Другога з'ездзіла на радзіму, аддала падарункі, пасядзела з малой. 
Потым вярнулася ў сталіцу на працу. 
Сёння зноўку ў Бабруйску: Раство - свята сямейнае ўсё ж. Раней я любіла яго нават больш за нг. Веяла ад яго цудамі, разумееце? Напэўна, набралася гэтага ад старых амерыканскіх камедый, дзе на Раство заўсёды ўсё добра сканчваецца. Таму што гэта Раство. І нават ведаючы, што ў гэтую хвіліну паміраюць людзі і ідзе вайна, усё адно адчуваю сябе "настальгічна" - у чаканні цудаў. Мо гэта і ёсць ён, цуд? У самім адчуванні?
Так ці іначай... З Раством.

новы год, сябры, святы, Раство

Previous post Next post
Up