чырвоны трусік (як аказалася, пост-тэст на веданне мовы)

Dec 30, 2010 18:43


 У мінулым годзе я не падводзіла ніякіх вынікаў. Я і зараз не бачу сэнсу ў раздзяленні часу на "да бом-бом-бом" і пасля. Скажу больш: не надта я люблю  Новы год.  У дзяцінстве ты чакаеш цуду, а ў 23 ты павінен ствараць яго сам. Прыроджаная лянота  і  хранічная стомленасць  не дазваляюць мне  гэтага.  
Напэўна, зарадзілася гэтая латэнтная нянавісць у часы дзяцінства. Тады, калі мы святкавалі нг у  бацькавых знаёмых. Мне падарылі чырвонага трусіка, а  маёй няспраўджанай стрыечнай сыстры (бацька нешта чарговы раз закахаўся) - прыгожую ляльку з кучай сукенак і г.д. І яна ўся была  прыгожая, як лялька. А мяне пастрыглі "пад гаршчок", каб не заплятаць - гора дый толькі.
І вось з гэтага часу кожна нг я адчуваю сябе гэтым "чырвоным трусікам": здаецца, і добра, што ёсць, але якая ад яго карысць? Займае месца, пыліцца, нават дзіцёнку не пакажаш: "Глядзі, сына, а гэта тру-у-сік!". Не, нельга паказваць, бо дзіцё на ўсё жыццё ўпэўніцца, што трусікі чырвоныя. А вось ляльку паказаць можна, бо лялькі ў і жыцці сустракаюцца.
Карацей, гэты нг трусіка будзе яўна мой...
П.С. Цікава, а дзе  зараз тая цацка...

успаміны, цацкі, дзяцінства

Previous post Next post
Up