кін-О!

Feb 01, 2009 03:13

Усе навінкі відэа да мяне даходзяць, звычайна, праз год-два. Я сёння нават не здзівілася, калі ў кампаніі пачалі размову аб тым, хто што вартага паглядзеў, а я шырока пасміхалася ўсмешкай адсталага ў псіхічным развіцці чалавека, бесперапынна ківаючы, як сабачка на бардачку. Адно дзякуй: калі пачалі пра "Сціляг", то ўставіла свае 2 грошы. Злотыя ўставіць не атрымалася, бо я глядзела скарочаны варыянт, а размова вярцелася аб "балючым"-выразаным.
 У прынцыпе, я абсалютна не пакутую ад таго, што няма часу хадзіць па кіно. Вось у пракаты наведваюся часта, але бяру, у асноўным, стужкі 10-гадовай даўнасці. 
Гаспадары хаты, даведаўшыся, што я тыдзень буду дома, паабяцалі ўпрыгожыць маё шэрае паўсядзённае жыццё стужкамі, што ў сярэднім на дзве гадзіны гарызантальна расцягваюць вусны людзей. 
Не чакала я ад "Мамы Міі" чагосьці вялікага, але сапраўды пасміхалася, як дзіця, глядзела, склаўшы ручкі ў "замочак" на грудзях, закатваючы вочкі ўгору і кожныя дзесяць хвілін, як Air Fresh, распыляючы сваё "а-ах..." па пакоі...

кіно, сябры, стужка, вечар

Previous post Next post
Up