Jul 29, 2008 19:21
Нарэшце я магу адпісацца пра тое, што было са мной гэтыя некалькі дзён.
Дзень першы.25-га. У чацвер я пазнаёмілася з дзяўчынай Оляй, якую прывёз з сабой стары знаёмы. Яны ехалі спынам на Менск, але прыпыніцца вырашылі ў Бабруйску. Таму на наступны дзень я з гітарай і з заплечнікам выходзіла на М5. Хутка дабраліся. У гэты дзень трэ было ехаць у хрысціянскі летнік, пайграць. Выезд у 4. Было файна, нават вельмі файна. Я планавала вярнуцца ў Менск у 10, але з вёскі Салтанаўшчына, што пад Нясвіжам, можна выехаць толькі на машыне, і, як аказалася, толькі на машыне Змітра Сідаровіча... Але ён адразу пасля вытсупу паехаў у Баранавічы. І чакалі мы яго ў летніку да гадзіны ночы... За гэты час мы паспелі разгаварыцца з айцом Алегам. І гэты чалавек мяне проста звар'яцела ўразіў. Кажуць, што свет трымаецца на энтузіястах. Я гэта зразумела, гледзячы на айца Алега. А як прыгожа- ноч, свечкі, старая царква... Але не ўзяла здымкач, на жаль...
Вярнулася ў Менск у тры гадзіны ночы...
Дзень другі. 26-га.
Вы калі-небудзь бачылі чалавека, які дае вам ключы ад сваёй кватэры і кажы:"Жыві!", а потым з'язджае ў спын? Дзіма Бякін, дзякуй.
Сустрэлася з аднагрупніцай, паабедалі, памарылі, падумалі пра будучыню. Сустрэлася з Сакавіком (Змітром). Пускалі мыльныя бурбалкі ажно да таго часу, што я зразумела, гшто хутка дадому проста не траплю. Дзякуючы добрым людзям, што зачынілі Кастрычніцкую, я разам з Сакавіком чакала любога транспарту парадку 2 гадзін. І ўвесь час мы пускалі бурбалкі, падымаючы настрой людзям на прыпынках. На Пушкінскай была зноўку позна. Усё зачынена, а есці хочацца. Такім чынам, у Макдаку мной было сустрэта столькі знаёмых, што я зразумела:БДПУ працуе толькі на Пушкінскай.
Дзень трэці. 27-га
Паездка ў Ракуцёўшчыну. Дзень беларускай паэзіі. пазнаёмілася з Сержам Мінскевічам, нарэшце ўбачыліся з Вікай Трэнас, Аксанай Спрынчан, Таняй Беланогай. Паэтычныя мясціны, спякота, мае басыя ногі, мой добры настрой. Дзякуй усім за гэты час, вы рабілі мяне шчаслівай.
Пасля прыезду паспела яшчэ сустрэцца (нарэшце!!!) з Аняй. Разам калісьці гралі ў музыкалцы, поытм шляхі разышліся. Так добра прагуляцца па Менску(і сустрэць яшчэ шмат знаёмага народу-Віталь, гэт пра цябе зараз было:)))).
Дзень чацвёрты. 28-га.
Я думала правесці гэты дзень дома. Але патэлефанавалі сябры з лецішча- захацелася сабрацца старой кампаніяй. Вогнішча, песні, поле, сена ў маім валоссі, зорнае неба... Так лёгка вярнуцца ў мінулае, калі яно табе блізка, так лёгка ад гэтаг адмовіцца, калі ты не верыш, што мінулае існуе... На жаль, яшчэ раз так не збярэмся...
Дзень пяты. Сёння. Сёння яшчэ не скончылася, мо куды і паеду, хаця толькі што прыехала)))
Як прыемна,калі цябе кахаюць...
рамантыка,
Менск,
справаздача,
лецішча,
Бабруйск,
падарожжа