(no subject)

Jul 24, 2008 18:07

 Учора, сабраўшы заплечнік, вырашыла, што мне не хапае адзіноты. І лепшага выйсця гарадской дзяўчыне не знайшлося, каб паехаць на сваё ж лецішча... Трэба сказаць, што адной адпачываецца вельмі нават файна. Галоўнае, што робіш толькі тое, што ў дадзены момант пажадаў твой мозг... Так я пасябравала з прыблудным сабакам, якога паіла і карміла потым, загарала, чытала Драйзера слухала Аўкцыён... І нават пайшла шукаць сваіх мінулых у сілу даўніны сяброў. Аб тым, што гэты занятак марны, я здагалдалася па тым, што на нашай палянцы ляжалі пустыя бутэлькі з-пад кока-колы... Наўрадці мае панкаўскія былыя сябры тут нядаўна сядзелі... Давялося пабегаць ад навальніцы і няслабага такога дожджыку... І ўрэшце рэшт- у мяне была з сабой гітара.
А сёння я мажуся смятанкай і думаю, што заўтра буду ізноў у цягніку...
Previous post Next post
Up