ЮБІЛЕЙ ХРЫСТА З РЫО

Oct 12, 2011 16:41

80 гадоў таму, 12 кастрычніка 1931 г., у Бразіліі быў афіцыйна адкрыты вядомы на ўвесь свет помнік Хрыста-Адкупіцеля. Гэты “новы цуд свету”, усталяваны на гары Каркавадо, уражвае сваімі памерамі. Яго вышыня 38 метраў, вага - 1100 тон. Помнік узвышаецца на 700 м. над не менш вядомым у свеце горадам Рыа-дэ-Жанейра.


А ў Беларусі таксама ёсць свой сціплы адпаведнік Хрыста з Рыо. Помнік знаходзіцца ў мястэчку Іўе (Гродзенская вобл.) на маляўнічым пагорку перад велічным касцёлам. Хоць некаторыя лічаць, што Іўеўскі Хрыстос - гэта копія помніка не з Рыо, але з Лісабона (Партугалія).

падзеі, гісторыя

Previous post Next post
Up