На Алімпіядзе ў Сіэтле 9 аматараў-спартоўцаў, асобаў з псіхічнай і фізічнай інваліднасцю, спаборнічалі ў забегу на 100 метраў. На сігнал старту распачалося спаборніцтва. Ніхто з іх не быў бегуном, але кожнаму хацелася паўдзельнічаць і перамагчы.
Падчас забегу, адзін з бегуноў спатыкнуўся на бегавой сцежцы, некалькі разоў перакуліўся і, упаўшы, моцна расплакаўся. Рэшта васьмярых бегуноў пачула яго плач. Яны спаволілі бег і азірнуліся. Пасля затрымаліся і ўсе разам павярнулі да няшчаснага калегі.
Дзяўчына з сіндромам Даўна, прысеўшы каля яго, пагладзіла па галаве і спыталася: “Ці табе ўжо лепей?” А пасля ўсе дзевяцярых бегуноў узяліся за рукі і разам вырушылі ў бок фінішу.
У гэты момант усе гледачы на стадыёне ўсталі і пачалі апладзіраваць. Іх апладысменты доўга не сціхалі. Тыя, хто тады быў на стадыёне, па сённяшні дзень успамінаюць гэтую падзею. Чаму?
Напэўна таму, што кожны з нас у глыбіні сэрца ведае: найважнейшае ў нашым жыцці - гэта не перамога для самога сябе…
(аўтар тэксту невядомы)