Падумаў вось што. У Беларусі выяўлена некалькі помнікаў археалогіі, дзе ў тарфянікавых балотах выдатна захаваліся арганічныя матэрыялы. Чаго толькі стаянка ля в. Асавец вартая! (стаянка каменнага веку, дзе багата захавалася вырабаў з косці і дрэва).
Ля Бярозаўкі, дзе Нёман "накруціў" некалькі дзесяткаў старыц, мяркую, таксама захоўваецца ў балоце шмат гістарычных артэфактаў (магчыма, нават карабель вікінгаў можна адшукаць)) )
Калі паглядзець на мапу археалагічных помнікаў, дык заўважаецца адна дэталь: практычна ўсе стаянкі знаходзяцца ля вады (у нашым выпадку ля берагоў старыц).
А якія тут маляўнічыя мясціны! Вы толькі паглядзіце.