Абрэвiятура на значку расшыфроўваецца наступным чынам: "Гродненская Городская Управа, 1907 год, нумар 622".
Падобныя значкi нацаплялiся сабакам на нашыйнiк. Гарадскiя ўлады ў канцы XIX ст. прынялi
пастанову, згодна з якой кожны гаспадар павiнен быў набыць такi значок у гарадской управе, зрабiўшы пэуны грашовы ўнёсак. Калi сабакалоў лавiў у горадзе сабак, тых, якiя не мелi значка, прызнавалiся бадзяжнымi i падвяргалiся знiшчэнню.