Дзітрыкі. Подых выміраючай вёскі

Feb 01, 2015 11:18

Дзітрыкі, Лідчына. Вёска размешчана ўздоўж русла ракі Дзітвы. Даследчыкі звяртаюць увагу на тое, што назва вёскі патранімічная, вытворная ад назвы ракі. Дзітва - пруская назва, бо тапонімы з падобным коранем сустракаюцца на былых прускіх землях: Дзітэрсдорф, Дзітмарш, Дзітфурт і г.д.



Паводле дадзеных за 1866 г., у вёсцы было 15 дымоў і 133 жыхара.



Цяпер у вёсцы стаіць тры дзесяткі дамоў, амаль палова з якіх пустуе.



Памятаю, у маленстве, калі бавіў час на вакацыях у бабулі, даводзілася часта блукаць па навакольных ад Ерамеевіч вёсках, у тым ліку і ў Дзітрыках. Вясковыя бабулькі, якія з шумам тулілісяі на лаўках ля плоту, заўсёды пыталі: "Хлопцы, а вы чые?" - "Супронавы". Як не дзіва, кожны ведаў хто гэта такія, спрабуючы яшчэ і ўдакладніць: "Янакавыя або Стасевыя?" - "Стасевыя".

Цяпер зусім мала засталося тых бабуляў, а хаты тых, якія памерлі, паступова ўвальваюцца, а надворкі зарастаюць кустоўем.












Дзітрыкі, Лідскі павет, падарожжы, вёска

Previous post Next post
Up