Знайшоў сёння такі вось гузік. Месца знаходкі - ля вёскі Дзітрыкі Лідскага р-на.
На рэверсе маецца наступны надпіс: SCOVILL MF`G CO WATERBURY. Такія гузікі былі на амерыканскай вайсковай форме часоў першай сусветнай.
На нашыя землі ён мог патрапіць разам з жыхаром вёскі, мігрантам-гастарбайтэрам, якіх у міжваенны час у навакольных вёскахбыло вельмі шмат. Да прыкладу, сярод маіх сваякоў было два чалавекі, якія пры паляках выяжджалі на заробкі ў Амерыку.