Gotycko-renesansowo-barokowo-klasycystyczny Каралеўскі палац у Варшаве.

Sep 25, 2016 00:00



Калі гуляеш па калідорам Каралеўскага замка ў Варшаве, цяжка асэнсаваць, што ўсё навокал цябе - навадзел. Якасны, навукова абгрунтаваны, неадрозны ад арыгіналу навадзел.

Замак, які да пачатку Другой сусветнай вайны ўяўляў сабой мудрагелістую сумесь пабудоў і перабудоў розных эпох, быў цалкам знішчаны нацыстамі:



У пасляваенны час на месцы гэтай велічнай пабудовы павінен быў паўстаць урадавы будынак, які, на шчасце, так ніколі і не паўстаў. Урад Польшчы вырашыў адбудаваць Палац - сімвал былой веліцы Рэчы Паспалітай абоіх народаў. Прытым агульная канцэпцыя адбудовы палягала на тым, каб падкрэсліць эвалюцыю будынка на працягу стагоддзяў.
Галоўнае крыло павінна было "адрадзіцца" у сваім рэнесансным вобразе, частка сцяны ўнутранага двара разам з часткаю падвалаў - у гатычным, бакавыя крылы і прыбудовы - у барочным і класіцыстычным.







На працягу 1971-1988 гг. ішлі аднаўленчыя работы. Замак не паўстаў на пустым месцы - яго старанна аднаўлялі па старым планам, малюнкам, фотаздымкам.



Сёння Каралеўскі палац, разам з адбудаваным гістарычным цэнтрам Варшавы, з'яўляецца помнікам культуры сусветнага значэння Юнэска.







Унутранае аздабленне пакояў палаца ўражвае. Цяжка ўявіць, што амаль увесь інтэр'ер замка - аднаўляўся па малюнкам і фотаздымкам. А яшчэ мяне не пакідала ўражанне, што новаадбудаваны Каралеўскі палац выглядае куды боль аўтэнтычна, чым нядаўнаадрэстаўраваны палац князёў Радзівілаў у Нясвіжы, і тым больш чым новаадбудаваны Палац ўладароў (Ніжні замак) у Вільні.







Канешне, некаторыя пакоі аднаўляліся ў стылі "як яно магло б быць", але, тым ня менш, выглядае, быццам бы перад табой - аўтэнтычнасць.









Многія пакоі ў палацы прыстасаваны пад карцінныя галерэі









Адзін з пакояў выдзелены для экспазіцыі карцін Canaletto:



Яшчэ некалькі - для прац Матэйкі:



Соймавая заля:





Замкавы комплекс у Варшаве - прыклад для ўсіх як трэба абыходзіцца з гісторыка-архітэктурнай каштоўнасцю, а не лядовыя дварцы ў кожным райцэнтры бабахаць.

Варшава, королевский дворец, фото, реконструкция, Мотейко, Польша, ренессанс

Варшава, рэканструкцыя, рэстаўрацыя

Previous post Next post
Up