Калі хтосьці выкарыстоўвае словазлучэнне "драўляны канструктывізм", адразу перад вачамі паўстае вобраз т.зв.
настаўніцкай калоніі ў Гародні. Чаму? А таму што толькі тут існуе (пакуль што) цэлы квартал драўляных домікаў у стылі канструктывізм, пабудаваных ў міжваенны час. Больш такога, напэўна, у Еўропе нідзе не сустракаецца (гл.
«Настаўніцкая калонія» - ўнікальны комплекс драўляных будынкаў у стылі канструктывізму).
Аднак на іншым кантыненце прыкладаў драўлянага канструктывізму куды болей: напрыклад, у правінцыі ЗША Новая Англія. Тут драўляныя дамы каркаснай канструкцыі з'яўляюцца асноўным тыпам жылля.
Мы заглянем у адзін з кварталаў у прыгарадзе Бостана - Лін (Lynn). Нягледзячы на тое, што асноўная частка жылля ў Бостане пабудавана ў новаанглійскім стылі, канструктывізм тут таксама прысутнічае, і прытым у значнай частцы жылых кварталаў п.п. ХХ ст. Аднак гэты канструктывізм - не "чысты", а з прымессю мясцовага архітэктурнага каларыта:
Тым ня менш, у Ліне мы знайшлі квартал 1920-30-х гг., дзе ўсе дамы, колькасць якіх складае 7 штук, пабудаваны ў стылі "чыстага" канструктывізма. Прапануем вам на іх паглядзець і зацаніць: