Падзямеллі Рынкавай плошчы ў Кракаве

Sep 19, 2016 14:46

Гэты музей быў адчынены ў 2010 г. і, па-сутнасці, з'яўляецца ўзорам для нашых чыноўнікаў у справе таго ЯК ПРАВІЛЬНА ТРЭБА ПРАВОДЗІЦЬ РЭКАНСТРУКЦЫЮ ПЛОШЧЫ (я маю на ўвазе Савецкую плошчу ў Гародні, якая прыцярпела брутальную рэканструкцыю ў 2005-2006 гг., калі нехта не зразумеў).

"Podziemia Rynku Głównego" уяўляе сабой археалагічны "разрэз" шматметровага культурнага слою галоўнай плошчы Кракава. За больш чым тысячагадовую гісторыю горада ў яго нетрах захаваліся тысячы і тысячы каштоўных археалагічных артэфактаў. Тут, у музеі падзямелляў, паказаны некалькі сотняў экспанатаў, знойдзеных падчас археалагічных прац на Рынку, а таксама экспануюцца падмуркі Сукенніцаў і страчаных будынкаў, зрэканструяваны некалькі будынкаў сярэднявечча, у тым ліку рамесныя майстэрні 12-13 стст., вадаправод 15 ст., чалавечыя пахаванні часоў язычніцтва.

Ніжэй хачу падзяліцца некаторымі здымкамі, зробленымі мною падчас наведвання музея.




Касцяная фігурка 13-14 стст. Хутчэй за усё, гэта мужчынская фігура. Апранутая яна ў вышыванку. На жаль, у лепшай якасці здымак зрабіць не атрымалася.



Агульны выгляд месца раскопак. Фота 2005-2006 гг.:







Чалавечыя чарапы са слядамі хірургічнага ўмяшання (трэпанацыі). Увогуле, чалавечыя парэшткі - вельмі частая знаходка падчас правядзення археалагічных прац, асабліва ў цэнтры старажытных гарадоў.



На гэтым плане аранжавым колерам выдзелены ўчасткі, дзе падчас усіх археалагічных прац у цэнтры Кракава былі выяўлены сляды старажытных пахаванняў:



А вось, уласна, і пахаванні ранняга сярэднявечча. Калісьці на месцы Рынку ў Кракаве быў могільнік. Спачатку паганскі, а потым і хрысціянскі:







А вось такія незвычайныя інфармацыйныя стэнды, стылізаваныя пад старыя куфры, якія маюць экраны з сэнсарам:



Экспанаванне культурнага слою 15-16 стст. з брукаванкай і з захаванымі элементамі нейкай драўлянай канструкцыі:



Экспазіцыя "Варштат ювеліра 12-13 стст":





Побач - варштат каваля з таго ж часу:





Мадэль сярэднявечнага Кракава:



Зрэканструяваны вадаправод 15 ст:



Падмуркі Сукенніцаў. Калісьце яны ў свой час былі на паверхні і з'яўляліся нясучымі сценамі гатычнага будынку Сукенніцаў:





Археалагічныя знаходкі:











Рэшткі незахаванага будынку:



Музей вельмі цікавы. Раю для наведвання кожнаму!

Kraków

Previous post Next post
Up