У канцы жніўня і пачатку верасня 1915 г. у ваколіцах Гародні ішлі баі. 3-га верасня горад быў заняты кайзераўскімі вайскамі (гл.
Што пісала выданне "The New York Times" пра захоп немцамі Гродна 3 верасня 1915 г.). Ня так даўно на нямецкім інтэрнет-аўкцыёне на продаж быў выстаўлены фотаздымак таго часу, на якім паказана калона расійскіх ваеннапалонных і меўся подпіс: Grodno, 1915.
Што гэта за мясцовасць - вызначыць было не складана. Гэта вёска Ласосна, цяпер - прыгарад Гародні. Мы знайшлі тое месца, адкуль нямецкі фатограф зрабіў гэты здымак, і вось што мы для сябе адкрылі новага:
Па-першае: будынак (пазначаны лічбай 1) захаваўся да нашага часу:
На здымку 1915 г. гэты дом, відаць, стаіць зусім новы.
Па-другое: дуб. Ён захаваўся і паспяхова расце сёння. Мае ужо на сваім вяку больш за 150 гадоў:
У 1906 г. ля яго паставілі каплічку, каб кожны, хто наведваў або пакідаў вёску мог ля яе перажагнацца і згаварыць пацеры. Каплічка, дарэчы, таксама захавалася да сённяшняга дня: